Вылучаны на конкурс

Общество

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці («Беллегпрам») вылучыў на конкурс «Человек дела-2011», які праводзіць часопіс міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва «Дело», дырэктара ААТ «Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка» Васіля Сабана.
Ён рэкамендаваны як кіраўнік найбольш эфектыўнага прадпрыемства лёгкай прамысловасці ў намінацыі «За павышэнне прэстыжу маркі «Зроблена ў Беларусі».
Вядомасць гэтаму прадпрыемству ў рэспубліцы і далёка за яе межамі прынеслі мадэльныя дзіцячыя, жаночыя, мужчынскія валёнкі. Яны карыстаюцца вялікім попытам.
Сваё прафесійнае свята — Дзень працаўнікоў лёгкай прамысловасці — калектыў колькасцю 115 чалавек сустракае высокімі вытворчымі паказчыкамі. За чатыры месяцы выраблена таварнай прадукцыі на 3 мільярды 54 мільёны рублёў — 178,7 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Валянага абутку — 55 тысяч 183 пары (119,2 працэнта).
Усяго за чатыры месяцы рэалізавана прадукцыі на 2 мільярды 210 тысяч рублёў — 110,3 працэнта. Чысты прыбытак склаў 328 мільёнаў рублёў — 618,9 працэнта. Сярэдняя заработная плата — 1368,9 рублёў (148,2 працэнта).
А.РУЖЫН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *