Удзячны за клопат

Общество

Старшыні гаспадаркі…

Нядаўна наша сям’я справіла наваселле. У гэтым мы ўдзячны старшыні гаспадаркі «Х з’езд Саветаў» Васілю Раманавічу Патыла. Ен выдзеліў нашай шматдзетнай сям’і  па-за чаргі цудоўны дом. Хаця да гэтага  мы мелі жыллё, але ўмовы для пражывання ў ім былі вельмі дрэнныя, асабліва для дзяцей. Вось ён і паклапаціўся пра нашу сям»ю. А мы ў сваю чаргу не падвядзем яго на працы.

Сям’я Пыж, в. Турэц

… і начальніку водаканала

Доўгі час, мы, жыхары в. Заполле вул. Цэнтральнай і в. Карзуны, не мелі нармальнага водазабеспячэння. Прычына гэтаму —  дрэнная работа свідравіны,  якая не мела канкрэтнага гаспадара. І вось нядаўна яе перадалі на абслугоўванне ў жыллёва-камунальную гаспадарку. І вось цяпер нашы пакуты скончыліся. Работнікі  жыллёва-камунальнай гаспадракі і водаканала без схем разабраліся ў сістэме падачы вады  і  наладзілі бесперабойнае  водазабеспячэння. Цяпер  мы не маем праблем з вадой і вельмі ўдзячны начальнікам водаканала Філімонаву і  раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі І.Э.Навіцкаму за іх хуткую і якасную работу. Хто ніколі не меў праблем з вадой, той не зразумее гэткай наша радасці.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *