Прымалі дэлегацыю з суседняга раёна

Общество

Учора наш раён наведала дэлегацыя з Пухавіцкага раёна. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыні мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый і валававытворчых арганізацый суседняга раёна пабывалі ў аграгарадку в. Любішына, КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск», Чэрвеньскім лясгасе, Доме дзіцячай творчасці г.п. Смілавічы, рыбгасе «Волма», філіале «Агра-Бокс» СП «Унібокс» ААТ, рэстаране «Сузор’е», дзе пазнаёміліся з работай па выкананню задач, вызначаных Кіраўніком дзяржавы ў сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Затым за «круглым сталом» удзельнікі семінара выказалі свае меркаванні, абмяняліся вопытам работы.
Л.ЦІТАЎКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *