Новости госконтроля

Общество

Хто будзе разбіраць завалы? Ці як наладзіць эфектыўную працу

На калегіі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці былі падведзены вынікі комплекснай праверкі Пухавіцкага раёна. Было адзначана, што ў развіцці раёна прысутнічае пэўная станоўчая дынаміка, аднак такі насычаны прамысловымі прадпрыемствамі раён выкарыстоўвае далёка не ўсе магчымасці і рэзервы.
Пачнём з асновы — з зямлі. У пытаннях распараджэння гэтым рэсурсам органы ўлады павінны быць узорам. Бо калі мясцовая ўлада не выконвае зямельнае заканадаўства, то якія высновы зробіць з гэтага бізнэс-супольнасць? Праверкі паказалі, што сітуацыя з выкананнем зямельнага заканадаўства пакідае жадаць лепшага.
Свіслацкі пасвыканкам — 16 зваротаў на выдзяленне зямельных участкаў былі разгледжаны з парушэннем усталяваных тэрмінаў. Прычым, ні па адным з гэтых зваротаў пратэрміноўка не была меней 100 дзён, а па асобных 300 дзён! Аналагічныя парушэнні (9 фактаў) выяўлены ў Пухавіцкім сельвыканкаме. Па адзінаццаць рашэнняў у Свіслацкім і Блужскім выканкамах аб выдзяленні грамадзянам зямельных участкаў былі прыняты без поўнага пакета неабходных дакументаў (у матэрыялах адсутнічалі даведкі з БРТІ).
Адзін хітры грамадзянін так зашмат прапісваўся, выпісваўся і перапрапісваўся ў г. Мар’іна Горка, што ў канчатковым выніку заблытаўся сам і заблытаў райвыканкам. На момант выдзялення яму зямельнага ўчастка ён не быў патрэбным у паляпшэнні жыллёвых умоў і зямельны ўчастак быў выдзелены яму незаконна. Зрэшты, гэты ўчастак грамадзяніну не вельмі быў і патрэбен. Праз некаторы час ён яго прадаў. Ці была гэта памылка райвыканкама выпадковай, ці адбылася ў інтарэсах некаторых службовых асоб — высветліць следства. Матэрыялы па гэтаму факту ўжо накіраваны ў пракуратуру вобласці.
Нажаль, парушэнняў зямельнага заканадаўства ў райвыканкаме зашмат. Адмысловую заклапочанасць выклікалі факты незаконнай адмовы ў выдзяленні зямельных участкаў, у тым ліку шматдзетным сям’ям.
Асноўная віна ў выяўленых парушэннях ляжыць на раённай зямслужбе, праца якой была пушчана на самацёк, а старшыні сельсаветаў былі «сам-насам» са сваімі зямельнымі праблемамі!
Не вельмі прыемна бачыць, што каштоўныя гектары зямлі прастойваюць без справы і не прыносяць карысці роднаму гораду. Менавіта з-за гэтага з бюджэту было выдаткавана 6 млрд. руб. на разборку будынкаў былога ваеннага гарадка, які ўжо шмат гадоў не абслугоўваўся, а яго тэхнічны стан уяўляў рэальную небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян.
Праверкай даставернасці аб’ёмаў выкананых работ па зносу гэтага аб’екта выяўлены завышэнні кошту будаўніча-мантажных прац, ці прасцей кажучы, прыпіскі на агульны кошт 2,1 млрд. руб. (заказчык КУП «УКБ-Пухавічы», генпадрадчык — УП «Жылцепласервіс», субпадрадчык ААТ «УМ-88»).
Удумайцеся, з шасці мільярдаў прыпісалі два!!! І як прыпісалі па дакументах, машыны напрацавалі на аб’екце 10 тысяч машына-гадзін. Гэту норму пры васьмігадзінным працоўным дне можна выпрацаваць толькі за чатыры з паловай (4,5) гады працы!
Шмат і іншых пытанняў да выкарыстання бюджэтных сродкаў. Тут і нямэтавае выкарыстанне, і прыпіскі на будаўнічых аб’ектах, і парушэнні падатковага заканадаўства. Да таго ж, у даходах раённага бюджэту не ўлічвалася арэндная плата ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці і шэраг іншых даходаў. У выніку ўсіх гэтых парушэнняў бюджэт недалічыўся звыш 2,5 млрд. руб.
Былі адзначаны недапрацоўкі мясцовых уладаў у арганізацыі гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 2011 годзе ў кожным з 23 правераных гандлёвых аб’ектаў усталяваны шматлікія парушэнні, у тым ліку факты продажу тавараў небяспечных у эпідэмічным стаўленні з тэрмінамі прыдатнасці, якія прайшлі. А ў цырульні г. Мар’іна Горка — нястача 3 млн. руб.
У сельскагаспадарчай галіне раёна зноў былі выяўлены ўжо надакучлівыя ўсім прыпіскі. Каго мы падманваем? А як расцэньваць факт, калі ў ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» целка 31.12.2010 мела жывую вагу 450 кг, а праз 3 дні 303 кг, ці страціла ў вазе 147 кг (па 49 кг у дзень)? Усяго ў названай арганізацыі перад зарэзам «схуднелі» за некалькі дзён 39 галоў у цэлым на 5286 кг. Пасля такіх прыдумак вінаватыя службовыя асобы, як правіла, шукаюць іншую працу. Гэтым цяпер і заняты некаторыя былыя начальнікі ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс».
Выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння (усяго звыш 530 га). Напрыклад, на тэрыторыі філіяла «Амельна» РУП «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М.Машэрава» значная частка сельгасугоддзяў не выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчым звароте па прычыне выйсця са строю меліярацыйнай сеткі. З-за пастаяннага пераўвільгатнення паступова зарастаюць і выводзяцца з гаспадарчага звароту 417 га ураджайных зямель (галоўным чынам тарфянікаў), што складае 28% сельгасугоддзяў філіяла.
У раёне не было забяспечана выкананне даручэнняў Прэзідэнта па навядзенні парадку на зямлі. У несанкцыянаваную звалку пераўтворана тэрыторыя закінутых вычышчальных збудаванняў, якія належаць КУП «Жылкампаслугі-Свіслач» у пас. Свіслач. Навалам скінуты адыходы дрэваапрацоўкі, металалом, часткова не дэмантаваны трубы, якія саржавелі, закінуты пустуючыя будынкі.
Напружаная сітуацыя ў раёне складваецца з арганізацыяй збору і ўтылізацыі смецця. З 26 населеных пунктаў Блужскага сельскага Савета толькі 16 былі ахоплены цэнтралізаваным зборам смецця. Па прычыне зачынення міні-палігонаў у в. Талька, аграгарадку Блужа і в. Арэшкавічы частка насельніцтва выкідвае смецце ў не адведзеных для гэтага месцах. Аналагічная сітуацыя адзначаецца і ў іншых населеных пунктах. Зрэшты, Пухавіцкі раён у гэтым плане не адзінокі. Зараз лета, спякота і наступствы такіх стыхійных звалак могуць быць самымі сумнымі.
Названыя факты — гэта толькі невялікая частка тых недахопаў, якія былі адзначаны Камітэтам Дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў Пухавіцкім раёне. Падрабязная справаздача аб выніках праверкі накіравана ў адрас усіх райвыканкамаў вобласці для недапушчэння падобных парушэнняў у сваёй працы. Спадзяемся, што вынікі праведзенай работы дазволяць зрабіць правільныя высновы і наладзіць эфектыўную працу органаў мясцовай улады.
Таксама хацелася б адзначыць, што для ліквідацыі стыхійных звалак (аднолькава як і для ўхілення іншых парушэнняў) не абавязкова чакаць каманды райвыканкама ці правяраючых. Жыхары і самі могуць навесці парадак у сваіх населеных пунктах і забяспечыць яго падтрыманне.

C.САКАЛОЎСКАЯ, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

***
«Тяжкие недуги» Копыльской районной больницы

Комитетом государственного контроля Минской области проведена проверка учреждения здравоохранения «Копыльская центральная районная больница». Установлены многочисленные нарушения действующего законодательства.
В Копыльском районе не выполняется норматив обеспеченности врачами общей практики (терапевтами и педиатрами), а также с 2009 года по настоящее время не используется по причине неисправности специальный медицинский автомобиль больницы сестринского ухода.
Более года из-за нахождения в аварийном состоянии не использовались две служебные однокомнатные квартиры. Медицинские работники из числа очередников на предложение администрации о заселении в данные «жилые» помещения отвечали отказом. В то же время в учреждении имелись внебюджетные средства, которые могли быть направлены на приведение этих квартир в надлежащее состояние с последующим вселением нуждающихся в жилье работников.
В ходе проверки установлено 12 неучтенных зданий и сооружений общей стоимостью более 490 млн. руб., а в Быстрицкой участковой больнице осуществлялась эксплуатация водогрейных котлов после проведения их монтажа без приемки объекта строительства в установленном порядке.
Установлены факты неэффективного использования государственной собственности. Должностными лицами учреждения не осуществлялся контроль за полнотой уплаты арендаторами арендных и коммунальных платежей, и, как следствие, в бюджет Копыльского района не было компенсировано более 17 млн. руб. Также администрацией учреждения не был решен вопрос о вовлечении в хозяйственный оборот не используемого на протяжении ряда лет технологического оборудования для стирки белья стоимостью более 100 млн. руб.
В нарушение законодательства о государственных закупках учреждением в проверяемом периоде не осуществлялось размещение годовых планов закупок в средствах массовой информации, а также не соблюдены установленные процедуры закупок и переговоров при осуществлении строительных работ за счет средств бюджета на общую сумму более 1,8 млрд. руб.
К удивлению контролеров в основных запасах изделий медицинского назначения двух участковых больниц и лаборатории центральной больницы хранились просроченные (более 3 лет) реактивы для проведения диагностики заболеваний и стоматологический пломбировочный материал.
По результатам проверки учреждения здравоохранения «Копыльская центральная районная больница» будут применены меры ответственности в соответствии с законодательством.

П.Цыценя,  главный специалист управления контроля бюджетно-финансовой и социальной сферы Комитета госконтроля Минской области



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *