Касiць ужо мала засталося

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны скасілі травы першага ўкосу на 8629 гектарах, што складае 83 працэнты ад неабходнага. З іх нарыхтавана 1897 тон сена (24 працэнты ад неабходнага) і 53429 тон сенажу (44 працэнты).
Завяршылі касьбу траў першага ўкосу ў філіяле «Аграбокс» СП «Унібокс» і ААТ «Валевачы». На 99 працэнтах палеткаў скошаны яны ў ААТ «Краснадарскі».
Больш за ўсіх кармоў на ўмоўную галаву жывёлы назапасілі ў райаграсервісе і сельгаспрадпрыемстве «Ганута-Агра» — 10,24 і 10,13 цэнтнера кармавой адзінкі, адпаведна. Па раёну гэты паказчык складае 6,08 цэнтнера кармавой адзінкі (на 0,45 менш, чым было на такі ж час летась).
І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *