Гульня чэрвеньцаў была шмат у чым адметнай

Спорт

К «Крупкі» — «Колас» (Чэрвень) — 0:1 Крупкі. Гарадскі стадыён. 28 мая.
«Колас»: Курыловіч, Палтаржыцкі, Жданок, Камісаранка, Качановіч, Суша (Канцур, 71), Дзмітрый Трапашка (Слыхоўскі, 61), Чысты, Ліпніцкі, Бурмістронак, (Свірыдовіч, 41), Добыш.
Гол у «Коласа» — Канцур (76).
Сёлета састаў «Коласа» прыкметна змяніўся, з’явіліся новыя ігракі. Многія з футбалістаў, якія летась пераважна выходзілі на замену, цяпер складаюць аснову каманды. Да таго ж, у мінулую суботу чэрвеньцаў упершыню ў якасці гуляючага трэнера вывеў на поле варатар Аляксандр Курыловіч. Перад гульнёй абралі і новага капітана каманды. Ім стаў Сяргей Качановіч.
Першая палова гульні праходзіла з перавагай гаспадароў, але абаронцы нашай каманды здолелі захаваць свае вароты ў недатыкальнасці.
Пасля перапынку чэрвеньцы здолелі перахапіць гульнявую ініцыятыву. Лёс матча на 76-й хвіліне вырашыў дакладны дальні ўдар Сяргея Канцура. Адметна, што ветэран «Коласа» вызначыўся праз пяць хвілін пасля выхаду на замену. Такім чынам, выйграўшы з лікам 1:0, наша каманда запісала ў турнірную табліцу першыя тры ачкі.
Заўтра «Колас» у другім туры чэмпіянату вобласці сустрэнецца на гарадскім стадыёне ў Чэрвені з нясвіжскай камандай «Медпрэпараты-Верас». Пачатак гульні — у 14 гадзін.
Ігар АДАМОВІЧ.

Вынікі астатніх матчаў першага тура: «Беразіно» — «Валожын-2010» — 2:0,
«Медпрэпараты-Верас» — ФК «Капыль» — 2:3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *