Афіцыйная хроніка

Официально

У Беларусі ў ліпені будзе аказана разавая матэрыяльная падтрымка атрымальнікам невысокіх пенсій. Адпаведны ўказ нумар 263 «Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе» 27 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У адпаведнасці з указам у ліпені 2011 года асобнай катэгорыі непрацуючых грамадзян, пенсіі якіх не дасягаюць Br686,6 тыс., будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры розніцы паміж названай велічынёй і памерам пенсіі, але не больш як Br150 тыс.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адзначае ажыўленне сітуацыі ў эканоміцы краіны.

«Цяжкасці ёсць ва ўсіх, я лічу, што ў нас яны часовыя, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — Мы практычна спынілі інфляцыю, пачаў працаваць валютны рынак. Кожны дзень на валютным рынку мы ажыццяўляем здзелкі з валютай прыкладна на $70 млн. На рынку валюты насельніцтву прадаецца каля $200 млн. у месяц». На думку прэм’ер-міністра, гэта даволі добрае ажыўленне, якое ўсяляе пэўную ўпэўненасць у тым, што Беларусь справіцца з узнікшымі цяжкасцямі.

 

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратурай, Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі 28 чэрвеня пачынае рэспубліканскі маніторынг стану работы дзяржаўных органаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

На працягу тыдня ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і Мінску будуць працаваць сем міжведамасных рабочых груп. Іх узначаляць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня КДК, дзяржсакратар Савета Бяспекі, генпракурор і іх намеснікі.

Асноўны акцэнт у час маніторынгу будзе зроблены на вывучэнні і вырашэнні найбольш вострых праблем насельніцтва праз прызму прамых стасункаў высокіх службовых асоб дзяржавы з грамадзянамі. З гэтай мэтай кожная міжведамасная група правядзе ў рэгіёне выязныя прыёмныя грамадзян.

 

Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 чэрвеня гэтага года склала 9 млн. 469 тыс. чалавек, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў краіны стала менш на 12,2 тыс. чалавек.

 

З 27 чэрвеня па 3 ліпеня  Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілак тычную акцыю «Хуткасць».

Асабліва будзе ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з 16 да 20 гадзін. Менавіта ў гэты час наібольшая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў.  Сёлета на тэрыторыі раёна адбылося іх шэсць, з якіх адно ў стане алкагольнага ап»янення.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *