Натальеўская ферма – лепшая на Міншчыне!

Аграрный сектор

Калектыў малочнатаварнай фермы «Любішына» эксперыментальнай базы «Натальеўск» (на здымку) заняў першае месца ў  абласным конкурсе на лепшую жывёлагадоўчую ферму па выніках працы за мінулы год сярод малочнатаварных фермаў, якія пабудаваны паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №332. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў АПК і заахвочаны грашовай прэміяй памерам 1,5 мільёна рублёў.

Як зазначыў падчас уручэння ўзнагароды старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч, заяўкі на ўдзел у гэтым конкурсе падалі калектывы больш чым 50 жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў Міншчыны. Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся як вытворчыя паказчыкі, дасягнутыя канкурсантамі, так і створаныя на фермах сацыяльна-бытавыя ўмовы.

Паводле слоў брыгадзіра МТФ «Любішына» Аляксандра Шульскага, поспеху найперш паспрыяла адказнае стаўленне да сваіх працоўных абавязкаў кожнага з дваццаці двух жывёлаводаў, якія шчыруюць тут.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *