Кубак «Раёнкi» стартаваў у Дзень Перамогi

Спорт

9 мая на гарадскім стадыёне ў Чэрвені  дадзены старт традыцыйнаму, восьмаму па ліку розыгрышу Кубка газеты «Раённы веснік» па футболу сярод вучнёўскай моладзі. У дэбютным матчы групавога турніру сустрэлiся першая і другая каманды Чэрвеньскай СДЮШАР. Разам з імі першынство ў групе «Б» 11 і 12 мая на сваім стадыёне будуць аспрэчваць футбалісты Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя. Што да групы «А», то тут 10,11 і 12 мая на стадыёне Смілавіцкага аграрнага каледжа паспаборнічаюць каманды сельгасліцэя, гаспадары поля і зборная мясцовых школ. Пераможцы груп разыграюць пераходны кубак газеты «Раённы веснік». Фінальны матч плануецца правесці 21 мая. Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *