Клопаты веснавыя

Общество

У Смілавіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы зараз вельмі напружаная пара — клопаты веснавыя на вучэбнай гаспадарцы, дзяржаўныя выпускныя экзамены, сесіі навучэнцаў завочнага аддзялення. Але пры гэтым шмат увагі звяртаецца на  ўпарадкаванне зямлі, тэрыторыі, будынкаў.

З гэтай мэтай сёмага мая адбыўся чарговы суботнік. Звыш ста супрацоўнікаў установы на чале з дырэктарам Тамарай Канстанцінаўнай Сень шчыравалі на фермах, палетках, уладкоўвалі стадыён, парк, газоны і клумбы. Дружна працуючы на паветры, усе атрымалі запал бадзёрасці, а ў каледжы зроблены яшчэ адзін крок у справе павышэння культуры.                               

Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п. Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *