Яе выступленні ўпрыгожваюць канцэртныя праграмы

Общество

Дзіна Дзігалёва  — з мнагадзетнай сям”і. Яе маці працуе настаўнікам фізічнай культуры Раваніцкай школы, бацька  выкладае фізічную культуру ў Краснадарскай школе.

Сям’я Дзігалёвых увогуле спартыўная. Сваіх пецярых дзяцей бацькі змалку далучалі да спорту. Дзіна заўсёды была пераможцай спартыўных спартакіяд. Акрамя таго, з малых гадоў прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці школы і клуба. Асабліва падабаліся танцы. Сваім выступленнем яна заўсёды ўпрыгожвала канцэртныя праграмы. Гэтак жа і цяпер. Прыемная гнуткая постаць Дзіны, зачароўваючая ўсмешка падчас выканання ўсходніх танцаў выклікаюць у гледачоў замілаванне.

Цяпер Дзіна з”яўляецца студэнткай пятага курса Беларускага педагагічнага універсітэта імя М.Танка па спецыяльнасці хімія-біялогія. Нягледзячы на сваю занятасць, знаходзіць час, каб займацца ў гуртку ўсходняга танца, а таксама заставацца актыўнай  удзельніцай мастацкай самадзейнасці Раваніцкага сельскага  Дома культуры.  Сваё майстэрства яна передае ўдзельнікам танцавальнага гуртка клуба.

Тамара ЛАДУЦЬКА, мастацкі кіраўнік Раваніцкага СДК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *