А памяць свяшчэнна…

Общество

Напярэдадні Дня Перамогі Краснадарскі Цэнтр вольнага часу і адпачынку сумесна са школай ладзіў мітынг у мясцовым парку ля помніка загінуўшым землякам. На ім прысутнічалі старшыня Раваніцкага сельвыканкама Вольга Тарасік, намеснік дырэктара школы Ганна Швядоўская, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Паўлавіч Мілько, педагагічны і вучнёўскі калектывы.

Затым у нашым Цэнтры адбыўся канцэрт «А памяць свяшчэнна…» Са словамі віншавання да прысутных звярнулася старшыня Раваніцкага сельвыканкама Вольга Тарасік. Потым вядучыя — настаўнік мясцовай школы Мікалай Талкачоў і вучаніца Улада Крывулька — прадстаўлялі самадзейных артыстаў. Дуэт у складзе Таццяны Уліч і Анастасіі Раманоўскай выканаў песню «Сіняя хусцінка», Сяргей Кадун — «Афіцэры», Мікалай Талкачоў — «Дзень Перамогі» і «Майскі вальс». Патрыятычныя вершы ўласнага сачынення прачытаў Валерый Захараў, кранальныя паэтычныя творы — Вольга Цалуйка і Ганна Чэркас. Вучні Краснадарскай школы прадставілі інсцэніроўку «Ці хочуць рускія вайны?».

Напрыканцы са зваротам да моладзі выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Паўлавіч Мілько.

Марына ПІКУЛІК, дырэктар Краснадарскага

Цэнтра вольнага часу і адпачынку



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *