Вiншуем пераможцу

Общество

Конкурс “Пісьмо месяца”.

Традыцыйна ў канцы месяца рэдакцыя падводзіць вынікі конкурсу  вашых, паважаныя чытачы, лістоў. Вось і цяпер са шматлікіх надрукаваных у газеце допісаў пераможцам прызнана публікацыя жыхара вёскі Дубовы Лог Івана Стаднікава “Полёт в неизвестность”, надрукаваная ў №56 за 13 красавіка. Кранае нераўнадушша аўтара да падзей, якія адбываліся падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі яго вёскі, пошук іх сведкаў, а таксама жаданне афіцыйна ўвекавечыць месца падзення самалёта і гібелі летчыкаў. Віншуем з перамогай, паважаны Іван Андрээевіч, і дорым Вам падпіску на “Раённы веснік” на трэці квартал. Запрашаем таксама ўсіх нашых аўтараў далучыцца да майскага конкурсу “Пісьмо месяца”, які распачаўся ўжо.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *