Украiнскага Тараса i ў Чэрвенi ўзгадваюць…

Общество

Чарговае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» мы прысвяцілі 150-м угодкам з дня смерці вядомага ўкраінскага пісьменніка і мастака Тараса Шаўчэнкі.

Падчас літаратурнай гасцёўні «Думы мае, думы мае…» я распавядала пра яго жыццё і творчасць, а старшыня клуба Уладзімір Дарагуж дэманстраваў на камп’ютары выявы карцін, малюнкаў, афортаў, партрэтаў, аўтапартрэтаў, якія адпавядалі пэўнаму перыяду, а таксама фота помніка, манеты і маркі з адбіткам Т.Шаўчэнкі. Вершы чыталі Софія Гурына, Зоя Сушкевіч, Уладзімір Дарагуж, Уладзімір Крамарчук. Прычым два апошнія — на ўкраінскай мове. Старшыня клуба пазнаёміў прысутных з цікавымі кнігамі Тараса Шаўчэнкі — «Дневник», 1939 года выдання, і «Кабзар» — на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах, а бібліятэкары — з чатырохтомным выданнем твораў пісьменніка, ілюстраваным яго мастацкімі працамі.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *