У раённым каардынацыйным савеце новы старшыня

Местная власть Официально

На чарговым пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якое адбылося на мінулым тыдні,  абмеркавана дзейнасць яго за мінулы год і акрэслены задачы на будучы. Падводзячы вынікі  работы, старшыня савета Сяргей Кучынскі, у прыватнасці, зазначыў, што на  1 студзеня гэтага года ў раёне ўжо налічваецца 25 арганізацыйных структур грамадскіх аб»яднанняў, якія стаяць на ўліку  ў Чэрвеньскім райвыканкаме. Іх работа была накіравана на кансалідацыю канструктыўных сіл грамадства, умацаванне грамадзянскай згоды і падтрымку грамадска-палітычнай стабільнасці ў дзяржаве. Па яго словах,  зроблена шмат. Грамадскія арганізацыі прымалі  актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 65-й гадавіне Вялікай Айчыннай вайны, у раённых святах Дзень прызыўніка, ў розных патрыятычных акцыях, арганізацыі  і правядзенні  выбарчых кампаній і г.д.

Аб рабоце  сваіх  грамадскіх арганізацый расказалі  старшыні  раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Надзея Буцэвіцкая, раённай арганізацыі Асвод Васіль Ладуцька, раённай арганізацыі ГА»Беларускі фонд міру» Валянціна Тарасік. Яны таксама падзяліліся планамі на будучы год.

Ацэнку работы каардынацыйнага савета, прапановы  па ўдасканальванню  яго работы дала начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Батура.

На пасяджэнні былі  акрэслены задачы і зацверджаны  план работы каардынацыйнага  савета на наступны год. Сакратар савета Ганна Аўласенка прапанавала ўнесці некаторыя змены ў састаў савета і ўключыць  у яго старшыню раённай  арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру», старшыню раённага Савета дэпутатаў Валянціну Тарасік. Аднагалосна быў зацверджаны новы састаў каардынацыйнага савета на чале з новым яго старшынёй Валянцінай Браніславаўнай Тарасік.

Л.Цітаўка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *