Сёння – рэспубліканскі суботнік

Общество

Такое рашэнне прыняў Мінскі  аблвыканкам на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2011 г. №423 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2011 годзе».

У нашым раёне сёння ў ім прымаюць удзел усе працоўныя калектывы. Яны шчыруюць на добраўпарадкаванні населеных пунктаў і горада. У прыватнасці, вуліцы Ленінскай і плошчы  Свабоды у г. Чэрвені, гарадскога пляжа, аўтастаянкі, могілак, месц масавага растрэлу мірных грамадзян, пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай вайны,  мемарыяла Паповая Града, аб»ектаў сацкультбыту, а таксама ў сельгасарганізацыях на пераборцы бульбы, уборцы мехдвароў і ферм. Грошы, заробленыя ў гэты дзень,  будуць накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якія пражываюць або вучацца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, інвалідаў з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых рэабілітацыйных  цэнтраў і арганізацый аховы здароўя, а таксама на будаўніцтва новага музея Вялікай Айчыннай вайны.

Свой пасільны ўклад у агульную справу могуць унесці і пенсіянеры, непрацуючае насельніцтва, прыбраўшы вакол сваіх дамоў, гаспадарчых пабудоў.

Грошы, заробленыя ў дзень суботніка, прералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама (3641062700002 у ЦБУ №627 філіяла №500 МУ ААТ «АСБ «Беларусбанк» г. Чэрвень, код 153001601, УНП 600008398).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *