Падчас фестывалю лепшых вызначалі

Общество

Як паведамляў ужо «Раённы веснік», сёлета ўпершыню на веснавых школьных вакацыях аддзел адукацыі ладзіў раённы фестываль педагагічнай і вучнёўскай творчасці. Падчас яго прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, аглядаў, конкурсаў, спаборніцтваў. Падведзены вынікі, вызначаны лепшыя…

… У АГЛЯДЗЕ-КОНКУРСЕ МАСТАЦКАЙ САМАДЗЕЙНАСЦІ «СУКВЕЦЦЕ ТАЛЕНТАЎ»

Праводзіўся ён з мэтай далейшага развіцця мастацкай творчасці, стварэння ўмоў для рэалізацыі здольнасцяў вучняў, росту самадзейных калектываў педагагічных работнікаў.

Журы адзначыла найбольш высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, сцэнічную культуру і артыстызм, жанравую разнастайнасць праграмы выступлення мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў з СШ №2 г.п.Смілавічы, Дамоў дзіцячай творчасці г.Чэрвеня і г.п.Смілавічы, гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня, СШ №2 і №3 г.Чэрвеня, зводнага калектыву дашкольных устаноў в.Валевачы і п.Азёрны.

Высокі ўзровень канцэртнай праграмы адзначаны ў Лядзенскім дзіцячым садзе-СШ, Запольскай СШ і СШ №1 г.п.Смілавічы. Дастатковы выканаўчы ўзровень прадэманстравалі творчыя калектывы з Раваніцкага дзіцячага сада-СШ.

За высокае выканаўчае майстэрства Дыпломамі аддзела адукацыі ўзнагароджаны:

— у намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва» — харэаграфічны калектыў «NEXT» (Дом дзіцячай творчасці г.Чэрвеня);

— у намінацыі «Вакальнае мастацтва» — Арцём Дзятко, Надзея Мыцько (СШ №2 г.п.Смілавічы), Валерыя Цімохіна (СШ №4 г.Чэрвеня), Алена Яўсеенка (СШ №3 г.Чэрвеня), Яўгенія Удырыш (Лядзенскі дзіцячы сад-СШ), Надзея Буднік (СШ №2 г.Чэрвеня), Кацярына Каленік, Кацярына Масоіць, Валерыя Жукавец (Дом дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы), дуэт у складзе Ульяны Воранавай і Ганны Лагуцкай (гімназія №1 г.Чэрвеня), дуэт у складзе Валерыі Жукавец, Кацярыны Каленік (СШ №2 г.п.Смілавічы), вакальная група з гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня;

— у намінацыі «Вядучыя» — Міхаіл Дзятко і Аліна Пазняк (Дом дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы), Юлія Каралёва, Віктар Чупрыс, Юлія Кішко, Анастасія Барысёнак (Дом дзіцячай творчасці г.Чэрвеня), Ксенія Кучук, Міхаіл Пятроўскі, Анастасія Таранава, Сяргей Сакаў (СШ №4 г.Чэрвеня).

Дыпломы аддзела адукацыі атрымалі таксама кіраўнік гуртка Дома дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы Уладзімір Місцейка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня Таццяна Сядова, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ №2 г.Чэрвеня Леанід Кранцоў, лабарант СШ №2 г.п.Смілавічы Дзмітрый Маркевіч, вакальная група дашкольных устаноў п.Азёрны і в.Валевачы.

… НА ВЫСТАВЕ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

Удзел у ёй узялі дваццаць устаноў адукацыі і дзве ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання. Журы адзначыла вырабы асобных вучняў і работу гурткоў «Чароўны бісер» (Валевачоўская СШ), «Залатая саломка» і «Чароўная нітка» (СШ №1 г.п.Смілавічы), «Народныя промыслы», «Разьба па дрэве», «Вырабы са скуры», «Дзіцячая майстэрня», «Дэкаратыўны роспіс», «Мяккая цацка», «Мадэліраванне вопраткі», «Ніткавы дызайн», «Гаспадынька», «Ізастудыя» (усе — з Дома дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы), «Гаспадынька» (СШ №4 г.Чэрвеня), «Бісерапляценне» (Запольская СШ), «Рукадзелле» (СШ №2 г.п.Смілавічы), «Саломапляценне» і «Мастацкі лямец» (Дом дзіцячай творчасці г.Чэрвеня).

… НА СПАРТАКІЯДЗЕ ПРАЦОЎНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ

Сярод базавых школ прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае заваявала Турэцкая школа, другое — Краснадарская, трэцяе — Новазелянькоўская СШ, якая выступала ў гэтай групе.

Сярод сярэдніх школ першае месца заваявала Хутарская, другое — Запольская, трэцяе — СШ №2 г.п.Смілавічы.

ЗА ПЕРАМОГУ ЗМАГАЛІСЯ ЮНЫЯ ІНСПЕКТАРЫ

Сёмага красавіка на базе СШ №4 г.Чэрвеня адбыўся раённы злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху (ЮІР), у якім узялі ўдзел каманды з сямі ўстаноў адукацыі. Ладзіўся ён з мэтай прапаганды бяспечнага ладу жыцця, папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, распаўсюджвання руху ЮІР.

У шматбор’і «Юны інспектар» перамогу святкавала каманда з СШ №1 г.п.Смілавічы. Менавіта яна прадставіць наш раён на абласным злёце атрадаў ЮІР, які пройдзе з 26 красавіка па 2 мая на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Зубраня». Другое месца ў гэтым шматбор’і заняла каманда з СШ №2 г.п.Смілавічы, трэцяе — з СШ №4 г.Чэрвеня.

У шматбор’і «Юны прапагандыст» першае месца заваявала каманда з СШ №3 г.Чэрвеня, другое — з СШ №4 г.Чэрвеня, трэцяе — з СШ №2 г.Чэрвеня.

У асабістым заліку пераможцамі прызнаны:

— у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым» — Андрэй Буйневіч і Кацярына Буйневіч (СШ №1 г.п.Смілавічы), Аляксандра Калтовіч (СШ №4 г.Чэрвеня), Мікалай Шут (Валевачоўская СШ);

— у конкурсе «Тэарэтычныя веды Правілаў дарожнага руху» — Максім Альховік і Марыя Токарава (СШ №3 г.Чэрвеня), Дзмітрый Герман і Кацярына Гаўрыльчык (СШ №2 г.п.Смілавічы);

— у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда» — Дзмітрый Герман і Кацярына Гаўрыльчык (СШ №2 г.п.Смілавічы), Яна Аблавацкая (Валевачоўская СШ), Дзмітрый Грыбко (СШ №2 г.п.Смілавічы).

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *