Па суботах — алiмпiяды

Общество

З 23 красавіка па 7 мая на Чэрвеньшчыне па суботах ладзіцца круглагадовая алімпіяда па вучэбных прадметах. Яе мэта — выяўленне адораных дзяцей, з якімі пасля будзе весціся мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды.

Першы этап пройдзе завочна на базе ўстаноў адукацыі раёна. Удзел у  алімпіядзе па рускай мове бяруць вучні 3-4 класаў, па беларускай — 3-8,10, па матэматыцы — 3-4, 7-8, па фізіцы — 6-8.

Вынікі і работы пераможцаў будуць прадстаўлены ў аддзел адукацыі. А затым мы плануем правесці для іх вочны раённы этап.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *