Калi ўсе гэта закончыцца?

Общество

Праз «раенку» хачу запытацца ў супрацоўніка раёна электрычных сетак ад імя ўсіх жыхароў вуліц Цэнтральнай, Савецкай (асабліва) і іншых вёскі Заполле: «Калі ў нас плануецца закончыць рамонтныя работы?»

З пачатку восені і па сёняшні дзень амаль штотыднёва, а то і штодзённа без усялякага папярэджвання з 11 гадзін раніцы і да 16 гадзін вечара выключаецца электрычнасць, разам з ей газавы кацёл (успомніце зімовыя маразы), халадзільнік (туды страшна зазіраць), пральная машына ў працэсе рабочага рэжыму, радыеётэлефон (разраджаецца мабільнік), раптоўна гасне камп’ютар (бывае, кату пад хвост ляціць праца не аднаго дня), прападае вада і г.д. Бывалі дні, калі электрычнасць не ўключалі і да 20 гадзін вечара.

Не лічыце гэта скаргай, бо мы не апісваем прынцып работы»майстроў» і не дасылаем фотаздымкаў з «месца здарэння». А маглі б! Мы разумеем электрыкаў, але хай яны зразумеюць і нас.Чакаем адказу!!!

Наталля СІВАК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *