Дастойнай працы — грамадскае прызнанне

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня,  сельгаспрадпрыемствы Чэрвеньшчыны пасеялі 14 тысяч 535 гектараў яравых зерневых культур, што складае 89,1 працэнта ад неабходнага.

Першымі завяршылі сяўбу яравых зерневых у ААТ «Валевачы» і «Краснадарскі», сельгаспрадпрыемстве «Ганута-Агра» і эксперыментальнай базе «Натальеўск».

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на веснавых палявых работах у перыяд з 18 па 24  красавіка ПРЫЗНАНЫ:

НА ПАДРЫХТОЎЦЫ ГЛЕБЫ — механізатар КСУП «Ганута-Агра» Сяргей Іванавіч ДЗЕНЯГУБ. На трактары «МТЗ-3022» з агрэгатам «АДН-6» ён падрыхтаваў 866 гектараў глебы. Заданне выканаў на 100 працэнтаў;

НА СЯЎБЕ — механізатар СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Мікалай Мікалаевіч РАЗГАНАЎ. На трактары «Кейс-310 — Амазонія» ён пасеяў 716 гектараў яравых. Заданне выканаў на 149 працэнтаў.

НА ЎНЯСЕННІ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ — механізатар ААТ «Лядзенскі» Уладзімір Мікалаевіч ЯКІМОВІЧ. На трактары «МТЗ-82» з агрэгатам «РДУ-1,5» ён унёс мінеральныя ўгнаенні на 2281 гектары. Заданне выканаў на 100 працэнтаў.

НА ЎНЯСЕННІ АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ — механізатар ААТ «Валевачы» Уладзімір Вікенцьевіч КРУК. На трактары «МТЗ-952» з агрэгатам «РПТ-7» ён унёс 3041 тону арганічных угнаенняў. Заданне выканаў на 111 працэнтаў.

Пераможцам раённага спаборніцтва ўручаны Удзячныя адрасы райсельгасхарчу, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі ў памеры адной базавай велічыні за кошт сродкаў райкама прафсаюза і пераходныя чырвоныя сцяжкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *