Агiтбрыгада з ліцэя

Общество

Агітбрыгада «Будоўля нон-стоп» з Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя ўдастоілася ўдзелу ў гала-канцэрце творчых калектываў самадзейнай мастацкай творчасці ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Арт-вакацыі». Мерапрыемства праходзіла ў Слуцку, удзельнічалі ў ім установы, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Каманды рыхтавалі выступленні на тэму «Шануем гісторыю і традыцыі краіны — упэўнена крочым у будучыню». З абласнога тура, што праходзіў у лютым, на гала-канцэрт трапілі толькі чэрвеньскія юнакі і дзяўчаты. Рыхтавала іх да выступлення Таццяна ПЛЯШКЕВІЧ.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *