Абмеркавалі, як і надалей дзейнічаць сумесна

Безопасность

Эфектыўнасць работы праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця і здароўя людзей — асноўная тэма  каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Мінскай вобласці,  пасяджэнне якой адбылося ўчора ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

У  яе рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры, суда, мытні,  камітэта дзяржбяспекі, упраўлення ўнутраных спраў і надзвычайных сітуацый, інспекцыі па падатках і зборах Мінскай вобласці, адказныя работнікі Мінаблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, абласнога аб»яднання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі,  Мінскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіатрыі і наркалогіі, старшыні раённых Советаў дэпутатаў , намеснікі старшынь раённых выканаўчых камітэтаў, старшыні шэрагу сельвыканкамаў вобласці.

На нарадзе таксама была абмеркавана інфармацыя абласнога упраўлення па надзвычайных сітуацыях аб стане работы па папярэджанню гібелі людзей на пажарах.

Л.Цітаўка  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *