Працягваецца Вялікі пост, які распачаўся ў Папяльцовую сераду, — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Ён звязаны з пакаяннем і асаблівым чынам прысвечаны разважанню над Мукай Пана. Узгадаем, што пакаянне ўключае, акрамя посту, малітву і добрыя ўчынкі.
Традыцыйна падчас Вялікага посту ў нашай парафіі праводзяцца рэкалекцыі, інакш кажучы — духоўныя практыкаванні для вернікаў. Іх удзельнікі маюць магчымасць паразважаць над сваёю вераю, адносінамі да Бога і бліжніх, іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця, паслухаць навучанне святара і прыступіць да споведзі. Сёлета рэкалекцыі правядзе айцец Юрый са Смалявіч.
Сардэчна запрашаю ўсіх, хто імкнецца да аднаўлення духоўнага жыцця, прыняць удзел у рэкалекцыях, якія адбудуцца
ў Касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені: 18 сакавіка (пятніца) — у 10.00 і 17.30;
19 сакавіка (субота) — у 10.00 і 17.30;
20 сакавіка (нядзеля) — у 10.00.
У Смілавіцкай капліцы:
19 сакавіка (субота) — у 15.00;
20 сакавіка (нядзеля) — у 12.30.
Ксёндз Павел КРУЧЭК