Упершыню на Чэрвеньшчыне

Общество

Кірмаш «Рыба Беларусі» разгорнецца ў суботу, 19 сакавіка, з 9.00 да 17.00 на цэнтральнай плошчы г. Чэрвеня. На ім шырокі асартымент  жывой, ахалоджанай, марожанай, вэнджанай  сажалкавай і азёрна-рачной рыбы прадаставяць рыбгасы з усёй рэспублікі.

Да таго ж Чэрвеньскім райпо будзе арганізаваны гандаль харчовай прадукцыяй і прамысловымі таварамі. Жадаючыя змогуць паласавацца цудоўнай юшкай, духмяным барбекю, смачнымі шашлыкамі, што прыгатуюць тут жа, на кірмашы, а таксама паўдзельнічаць у забаўляльных гульнях, конкурсах, паспавяць разам з самадзейнымі артыстамі, якія зладзяць для ўдзельнікаў мерапрыемства цікавы канцэрт.

А тых, каго зацікавіць дзелавое супрацоўніцтва з рыбгасамі, у гэты ж дзень змогуць заключыць дагаворы на пастаўку жывой рыбы і гатовай прадукцыі з яе.

 

Л.Цітаўка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *