Шмат карыснага ўзялi з абласнога сходу

Общество

У Салігорску адбыўся чацвёрты абласны бацькоўскі сход па тэме «Выхаванне грамадзяніна-патрыёта: поспехі і праблемы». Удзел у ім узялі 20 прадстаўнікоў бацькоўскай і педагагічнай грамадскасці Чэрвеньшчыны.

У рамках мерапрыемства працавалі майстэрні сямейнага выхавання па самых розных тэмах.

З цікавасцю прысутныя слухалі выступленні начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісы Данілевіч, старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры, бацькоў, педагогаў і вучняў, прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Спадабаліся ўсім і кадры відэахронікі «Дыялогі пра галоўнае». Падчас сходу працаваў адкрыты мікрафон.

Удзельнікі абмеркавалі праект Звароту да шырокага кола грамадскасці Мінскай вобласці, абралі кандыдатаў у абласны савет па каардынацыі работы з сям’ёй. Чэрвеньшчыну ў ім будзе прадстаўляць старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Ірына ВАБІШЧЭВІЧ. Завяршыўся сход вялікім канцэртам «Мы — разам!».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *