Сеюць канюшыну і “цімафееўку”

Аграрный сектор

Сёлета гаспадаркі раёна плануюць падсеяць 3070 гектараў шматгадовых траў. З іх 790 гектараў злакавых і 2280 — бабовых. У ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» гэту справу распачалі 23 лютага — першымі ў раёне — і на сённешні дзень канюшынай і цімафееўкай там засеена 100 працэнтаў запланаванай плошчы — 100 гектараў. На мінулым тыдні падсяваць шматгадовыя травы пачалі ў ПСГ «Дамавіцкі», РСУП «Новая Ніва», СВФ «Аграбуд» і ў КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск».

Згодна аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на 10 сакавіка падсеена ўжо 532 гектары.

Падсяваюцца шматгадовыя травы звычайна па азімых, калі глеба яшчэ не адтала, а снежны покрыў на полі невялікі. Пры гэтым палетак павінен быць роўным, без ухілаў. Інакш, талая вада, збягаючы, змые насенне.  Ранні падсеў канюшыны, яго яшчэ называюць падсеў «па чэрапку», дазваляе эканоміць час, больш эфектыўна выкарыстоўваць тэхнічныя рэсурсы, каб потым у аптымальныя тэрміны правесці сяўбу яравых.

  Віктар ПАРФІЯНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *