Я з сям’ёй жыву ва ўласным доме. Старыя дрэвы ля яго ўжо не першы год псуюць дах, пагражаючы ўсёй пабудове. Асабліва небяспечна мы пачуваліся падчас моцнага ветру. Са сваёй праблемай я звярнуўся да старшыні Смілавіцкага пасялковага выканкама Ірыны Марціновіч. Яна ўважліва мяне выслухала і без валакіты, адгаворак дапамагла. Шчыра дзякую шаноўнай Ірыне Пятроўне і ўсім, хто спрычыніўся да вырашэння праблемы, за клопат і паважлівыя адносіны. Зычу здароўя, поспехаў у працы, павагі ад людзей.
Аляксандр ВЯРЫГА, г.п.Смілавічы