Паспяхова стартавалi ў новай пяцiгодцы

Официально

Гэта паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура на чарговай  прэс-канферэнцыі, якая  адбылася на мінулым тыдні з прадстаўнікамі дзяржаўных, рэспубліканскіх, абласных, рэгіянальных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, прэс-сакратарамі і адказнымі за сувязі з грамадскасцю і СМІ. Па яго словах, у студзені выкананы практычна ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі, за выключэннем рэнтабельнасці прадаж, дзе ёсць невялікае адставанне. Такая ж сітуацыя, па папярэдніх даных, складваецца і па выніках студзеня-лютага.

 Сёлета асаблівая ўвага дзяржавы будзе  скіравана на  развіццё  прадпрымальніцтва, прыцягненне інвестыцый, стварэнне рабочых месц за кошт малага бізнесу, развіццё экспарту сельгаспрадукцыі. Таму шмат пытанняў журналістаў да старшыні аблвыканкама  тычылася менавіта гэтых тэм. Ён паведаміў, што ініцыятыве і прадпрымальніцтву будзе ўдзяляцца павышаная ўвага. Бо перад  вобласцю пастаўлены сур»ёзныя задачы па прыцягненню інвестыцый, стварэнню рабочых месц,  вытворчасці інавацыйнай прадукцыі. І тут вялікую дапамогу ў развіцці эканомікі можа аказаць малы бізнес. У мінулым годзе паступленняў у бюджэт вобласці ад малога прдпрымальніцтва было 25%, цяпер гэтую лічбу плануецца давесці да 50%. Ёсць шмат сфер, куды могуць і павінны прыйсці прадпрымальнікі — бытавыя паслугі, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, рэстаранны і гасцінічны бізнес. А наогул, на падтрымку прадпрымальніцтва ў абласным бюджэце прадугледжанана ў некалькі разоў больш сродкаў, чым у 2009. Усе яны будуць накіраваны на пагашэнне працэнтных ставак па крэдытах, лізінгавыя плацяжы. Дапамога будзе аказвацца прадпрымальнікам пры стварэнні імі новых рабочых месцаў, плануецца развіваць бізнес-інкубатары і цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва. Яны, па словах Барыса Батуры, павінны з»явіцца ў кожным раёне, каб у жыхароў было больш магчымасцей для адкрыцця сваёй справы.

Па яго словах, Мінская вобласць актыўна працуе  па розных напрамках  прыцягнення інвестыцый. Вядзецца работа з банкамі, з міжнароднымі  фінансавымі структурамі, рэалізуюцца праекты з замежнымі інвестарамі. Так, сёлета сумесна з  амерыканскай кампаніяй пачнецца будаўніцтва ў Гатава завода па вытворчасці сокаў, сухіх він, піва. На першым этапе ад рэалізацыі гэтага праекта  плануецца  атрымаць каля 1000 мільёнаў еўра інвестыцый. А ўсяго за год вобласць павінна прыцягнуць 1 мільярд долараў замежных інвестыцый, гэта ў 8 разоў больш, чым ў мінулым годзе.

Амаль на такую суму  Мінская вобласць павінна за пяць гадоў павялічыць экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Развіцце экспарту  сельгаспрадукцыі, як зазначыў Барыс Батура, у цяперашняй пяцігодцы адзін з прыярытэтных напрамкаў. Для гэтага ў сельскай гаспадарцы рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, якія накіраваны на павелічэнне аб»емаў вытворчасці і павышэнне якасці прадукцыі. Так, сёлета плануецца ўвесці 20 новых і 100 рэканструяваных малочнатаварных ферм, 6 свінагадоўчых  комплексаў. Іх будаўніцтва будзе весціся з прыцягненнем замежных інвестыцый. Усяго па вобласці за пяцігодку плануецца ўдвая павялічыць вытворчасць малака, давесці да 3 мільёнаў тон валавы збор збожжа, павялічыць вытворчасць свініны, мяса птушкі. Для гэтага распрацаваны 17 галіновых праграм. Акрамя таго, працягнецца мадэрнізацыя перапрацоўчых арганізацый, у тым ліку з удзелам замежных інвестараў.

Пытанні журналістаў да старшыні аблвыканкама тычылі таксама далейшага развіцця рэгіёнаў вобласці, добраўпарадкавання дарог, укамплектавання кадрамі, барацьбы з бадзячымі жывёламі.  На ўсе іх Барыс Батура даў вычарпальныя адказы.  Напрыканцы прэс-канферэнцыі старшыня аблвыканкама заклікаў прадстаўнікоў СМІ, асабліва ў рэгіёнах,  больш шырока расказваць аб людзях, якія распачалі сваю справу, стварылі рабочыя месцы і тым самым уносяць пэўны ўклад у эканоміку раёна.

Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *