Нашы на тэлеканале «Лад»!

Общество

Адметны праект для школьнікаў стартаваў на тэлеканале «Лад» у вячэрнім эфіры пятага сакавіка. Гэта — тэлевізійны конкурс-віктарына, які атрымаў назву «Дзеці новага пакалення».

У папулярнай форме ён знаёміць усіх з цікавымі фактамі з літаратуры, музыкі, мастацтва ды іншага. Удзельнікі новай інтэлектуальнай гульні — вучні 6-11 класаў з усёй рэспублікі, якія прайшлі першасны адбор. У межах адной праграмы 12 школьнікаў адказваюць на пытанні з гісторыі, матэматыкі, спорту і г.д., дэманструючы не толькі веды, але і хуткасць мыслення, логіку, знаходлівасць, добрую памяць.

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, у здымках ужо ўзялі ўдзел і двое школьнікаў з Чэрвеньшчыны — прызёры абласной інтэрнэт-алімпіяды — разам з педагогамі і бацькамі ў якасці групы падтрымкі. Гэта сямікласнік гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня Аляксей Лосік (настаўніца матэматыкі — Наталля Уладзіміраўна Пабойкіна) і шасцікласніца СШ №1 г.п.Смілавічы Марыя Слабко (настаўнік фізікі — Анатоль Канстанцінавіч Шабусаў). Смілаўчане ўжо «засвяціліся» ў першай перадачы. Цяпер чакаем з’яўлення чэрвеньцаў.

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *