На рэспублiканскай алiмпiядзе — чацвёра школьнiкаў з Чэрвеньшчыны

Общество

Ларыса АСАНОВІЧ, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама:

З панядзелка ў Беларусі пачаўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім бяруць і чацвёра школьнікаў з Чэрвеньшчыны.

З 14 па 19 сакавіка ў алімпіядзе па матэматыцы ў Гомелі дэманстравала свае веды, кемлівасць, лагічнае мысленне, інтэлект, хуткасць рэакцыі Ірына ШЭЎКА (гімназія №1 імя У.Караля г.Чэрвеня). З 21 па 26 сакавіка ў Гомелі на алімпіядзе па астраноміі будзе змагацца за прызавое месца Таццяна КОРЗУН (СШ №1 г.п.Смілавічы), з 28 сакавіка па 2 красавіка ў Кобрыне на алімпіядзе па працоўнаму навучанню — Юлія ПАНЦЯЛЕЙ (СШ №2 г.п.Смілавічы), у Гродна на алімпіядзе па біялогіі — Уладзіслаў КОРСІК (СШ №2 г.п.Смілавічы).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *