Атрымалi самы важны дакумент

Общество

Аксана КАЧАНОВІЧ, начальнік аддзела па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама:             

Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праходзіла 15 сакавіка па ініцыятыве БРСМ і пры падтрымцы дзяржаўных структур, міністэрстваў, ведамстваў і грамадскіх арганізацый.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах удзельнічалі прадстаўнікі ўлады, ганаровыя грамадзяне, паважаныя людзі, спартсмены, артысты, ветэраны вайны і працы. Усе яны ўручалі юным беларусам, якія нядаўна дасягнулі 16-летняга ўзросту, пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Дваццаць тры шаснаццацігадовыя юнакі і дзяўчыны былі запрошаны на ўрачыстасць у Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Гэтага гонару ўдастоіліся актывісты БРСМ, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, спартсмены і маладыя таленты. Наш раён на мерапрыемстве прадстаўляла вучаніца СШ №2 г.Чэрвеня Таццяна ДЗМІТРОВІЧ.

У Червені ўрачыстае ўручэнне пашпартоў, арганізаванае райкамам БРСМ пры падтрымцы аддзела адукацыі і аддзела па справах моладзі райвыканкама, адбылося ў раённым краязнаўчым музеі. Восем маладых чэрвеньцаў атрымалі пашпарты, такая ж колькасць уступіла ў Беларускі патрыятычны саюз моладзі. Юнакоў і дзяўчат павіншавалі  галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі Эла БАРЫСАВА, ветэран вайны, былы партызан Мікалай Аляксандравіч ЛАШУК, першы сакратар райкама БРСМ Ілля КАРПОВІЧ. Старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Ірына ВАБІШЧЭВІЧ расказала пра Алею Славы і нашых землякоў-героеў Савецкага Саюза і Героеў сацыялістычнай працы.

Усе юнакі і дзяўчыны атрымалі ў падарунак маляўнічае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Фота Наталлі Каралькевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *