Аб рабоце грамадскай камісіі по справах непаўналетніх

Общество

Летась было праведзена 12 пасяджэнняў камісіі, на якіх разглядаліся пытанні: аб рабоце Лядзенскай  школы з нядобранадзейнымі сем’ямі і падлеткамі з асацыяльнымі паводзінамі, аб рабоце ўстаноў аховы здароўя і культуры з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і нядобранадзейнымі сем’ямі, аб прафілактыцы злачынстваў сярод непаўналетніх і арганізацыі культурнага адпачынку падлеткаў, аб ходзе выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18.

Праведзены тры выязныя сумесныя пасяджэнні грамадскай камісіі па справах непаўналетніх і савета прафілактыкі Гануцкай  школы, падчас якіх заслуханы шэсць сем’яў.

Таксама аналізавалася работа па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства сярод непаўналетніх, нядобранадзейнасці ў сем’ях. Неаднаразова разглядалі пытанні аб невыкананні дарослымі сваіх абавязкаў. Заслуханы восем сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і шэсць нядобранадзейных. З кожнай з іх праводзіцца індывідуальная работа. Абследаваліся матэрыяльна-бытавыя ўмовы, прымаліся канкрэтныя меры.

Рэгулярна на пасяджэннях грамадскай камісіі па справах непаўналетніх заслухоўвалася і абмяркоўвалася інфармацыя Чэрвеньскага РАУС аб стане злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, якія жывуць на тэрыторыі сельсавета. Работа праводзіцца ў цесным кантакце з супрацоўнікамі школ, устаноў аховы здароўя, культуры, міліцыі.

Аднак кантроль бацькоў за паводзінамі падлеткаў у грамадскіх месцах недастатковы. У працоўных калектывах трэба больш актыўна праводзіць работу з сем’ямі, якія ўхіляюцца ад выхавання сваіх дзяцей, а ва ўстановах культуры — укараняць новыя формы і метады работы, якія б дазволілі прыцягнуць большую колькасць непаўналетніх у гурткі. Усім зацікаўленым структурам трэба актыўней праводзіць прафілактычную работу з нядобранадзейнымі сем’ямі, дзе бацькі злоўжываюць спіртным.

Алена ГАМЕЗА,

старшыня Лядзенскага сельвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *