Вячаслаў Кароль стаў кандыдатам ў майстры спорту

Спорт

Выхаванец Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Вячаслаў Кароль, выйграўшы першынство Мінскай вобласці па вольнай барацьбе сярод моладзі 1991-93 гадоў нараджэння, якое прайшло ў Барысаве, выканаў норму кандыдата ў майстры спорту.  Паспяхова выступілі на гэтых спаборніцтвах яшчэ тры прадстаўнікі нашай СДЮШАР. Першае месца заняў Максім Казачонак, сярод прызёраў — Уладзімір Юр’еў і Уладзімір Буры. У агульнакамандным заліку чэрвеньцы сталі трэцімі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *