У Чэрвеньскай раённай бальніцы прайшоў Дзень донара

Общество

У мінулую сераду ў Чэрвеньскай раённай бальніцы прайшоў чарговы Дзень донара.  Пункт прыёму крыві быў арганізаваны ў актавай зале раённай бальніцы. Гэты асобны будынак каля станцыі хуткай дапамогі больш прыдатны для прыёму вялікай колькасці донараў. Як паведаміла старшая медыцынская сястра Чэрвеньскай раённай бальніцы Людміла КАЛТОВІЧ, зараз ад жыхароў Чэрвеньшчыны было прынята 160 папярэдніх заявак, а непасрэдна працэдуру здачы крыві прайшоў 91 чалавек. 40 жадаючых па медыцынскіх супрацьпаказаннях і іншых прычынах (напрыклад, прымалі толькі жыхароў Мінскай вобласці) стаць донарамі не змаглі. Дарэчы, з ліпеня мінулага года выязная брыгада Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогіі і трансфузеалогіі ўжо трэці раз наведваецца ў Чэрвень.  І з кожным разам, бачна, што арганізацыя прыёму каштоўнага біялагічнага матэрыяла ўсё больш удасканальваецца, павялічваецца і колькасць донараў. Калі ў ліпені здалі кроў 57 чалавек, то ў лістападзе — больш 70 ці. Распрацаваны і графік наступных выяздаў брыгады РНПЦГіТ. Так у гэтым годзе яны запланаваны на 12 мая, 11 жніўня і 9 лістапада.

Віктар ПАРФІЯНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *