Тут запрашаюць чытаць па-беларуску!

Общество

Карысная акцыя праходзіць з пачатку года ў Раваніцкай бібліятэцы, якая, дарэчы, працуе ў краязнаўчым накірунку. Яе гаспадыня Ганна Бахар прапаноўвае наведвальнікам найперш літаратуру на роднай мове.

Каб зацікавіць дзяцей, яна аформіла выставу «Чытаем па-беларуску», якую склалі як новыя кнігі, так і любімыя не адным пакаленнем. У лютым разам са школьнікамі будзе чытаць услых творы нашага мясцовага пісьменніка Генадзя Аўласенкі — пра Васю Лайдачкіна. Яго зборнікі, а таксама практычна ўсе выпускі зборнікаў мясцовых паэтаў, краязнаўцаў, якія некалькі апошніх гадоў рэгулярна выпускае Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка, таксама тут прадстаўлены. Бібліятэкар пастаянна афармляе паліцу да юбілеяў пісьменнікаў. У студзені, напрыклад, — да 90-годдзя Івана Шамякіна. Ды і ўсё іншае афармленне ў Раваніцкай бібліятэцы на беларускай мове. Ёсць тут цалкам альбо часткова беларускамоўныя перыядычныя выданні, у ліку якіх — і «Раённы веснік»… З пачатку года бібліятэку ўжо наведалі 150 дарослых і 46 дзяцей.

На здымку: дзесяцікласнік Дзіма Дарагабід   актыўна бярэ кнігі і на  роднай мове, і на рускай.  Абы цікавыя былі.  Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *