Столькі ў раёне яшчэ не даілі

Аграрный сектор

Аператар машыннага даення кароў эксперыментальнай базы «Натальеўск» Наталля Пархомчык стала першай на Чэрвеньшчыне даяркай-васьмітысячніцай. За мінулы год яна атрымала ў сярэднім ад каровы па 8 тысяч 57 кілаграмаў малака (прыбаўка да 2009 года склала 1013 кілаграмаў).

Другі ў раёне паказчык надояў — у Валянціны Прахарэнка з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Аграбуд» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскжалезабетон» — 7126 кілаграмаў малака. Больш за 6 тысяч кілаграмаў малака ад каровы надаілі летась Ганна Ужанава і Ніна Рунцо з філіяла «Велікаполле» КУП «Мінсктранс», Ганна Мініч і Зоя Курбанава з філіяла «Аграбокс-заатэх» СП «Унібокс», Ларыса Аляксеенка з СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», а таксама Валянціна Лучонак і Тамара Марчанка з эксперыментальнай базы «Натальеўск».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *