Пераможца – юны аўтар Міхаіл Жыгімонт

Общество

Падведзены вынікі студзеньскага конкурсу чытацкіх допісаў. Лепшым прызнаны ліст вучня дзевятага класа Руднянскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Міхаіла ЖЫГІМОНТА «Не забывается такое никогда…», надрукаваны ў «Раённым весніку» за 26 студзеня пад рубрыкай «Откровение читателя». У ім наш юны аўтар кранальна і нязмушана распавядае пра выпадак, які стаўся для яго і сяброў сапраўдным жыццёвым урокам.

Віншуем Міхаіла з творчай перамогай і дорым падпіску на «раёнку» на другі квартал 2011 года. А ўсіх астатніх чытачоў запрашаем далучыцца да конкурсу аўтарскіх допісаў, які мы ладзім штомесяц.

Пішыце нам, шаноўныя сябры, пра ўсё адметнае, значнае і цікавае, што дзеецца вакол вас. Чакаем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *