Незвычайны ўрок адбыўся ў СШ №2 г.п.Смілавічы

Общество

Днямі сярэднюю школу №2 г.п.Смілавічы наведалі паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін, якія правялі з вучнямі незвычайны ўрок літаратуры.

На сустрэчу з паэтамі прыйшлі вучні 8-11 класаў. Галоўнай мэтай урока было данесці да вучняў асноўны нацыянальны скарб, які мы павінны берагчы і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Гэтым скарбам з’яўляецца родная мова.

Слухаючы вершы Л.Дранько-Майсюка, вучні адчулі радасць кахання, шчырасць пачуццяў, жывапісную фантазію і вымысел, якія дапамагаюць паэту ствараць арыгінальныя вобразы. З вуснаў паэта гучалі вершы «Каханне», «Полька беларуская», «Мне шчасце дадзена магчымае»… на прыгожай матчынай мове.

Эдуард Акулін — паэт-бард, перакладчык, галоўны рэдактар і заснавальнік часопіса «Верасень», лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай песні  пазнаёміў вучняў са зместам часопіса «Верасень», раскрыў яго сімвалічную назву. Ен прачытаў вершы са сваёй новай кнігі «Ветражы», у якіх стварыў шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету.

Затаіўшы дыханне, слухалі вучні бардаўскія песні ў выкананні аўтара пад гітару.

Напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі  аўтотографы на памяць і кнігі музейнага ювелірнага фармату з дарчым надпісам.

Людміла Драпеза, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *