Каб нiва была ўрадлiвай

Аграрный сектор

Па звестках райсельгасхарчу на 21 лютага гаспадаркі раёна  нарыхтавалі 532800 тон арганічных угнаенняў. З іх вывезена 359889 тон, што складае 93% ад запланаванага. Найбольш нарыхтавалі арганікі ў ААТ «Лядзенскі» — 60500 тон (вывезена 24670 тон) і ААТ «Х з’езд Саветаў” — 56200 тон (вывезена 39876 тон).  У КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск» нарыхтавалі 43500 тон, 40783 тоны вывезена і 27425 тон унесена. Заданне тут выканана на 181%. Перавыканалі план па вывазцы арганічных угнаенняў СВФ «Аграбуд» (163%), філіял «Агра-Бокс» (138%), ААТ «Райаграсервіс» (127%), ПСГ «Дамавіцкі»(116%) і Смілавіцкі аграрны каледж (105%).

На 17 лютага гаспадаркі раёна забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі на 51%. Згодна плану, назапасіць неабходна 16209 тон. Назапашана 8331 тона. З іх азотных — 2828 тон, фосфарных — 717 тон і калійных 4786 тон. Яшчэ восенню гаспадаркі раёна пачалі ўносіць калійныя і фосфарныя ўгнаенні  пад яравую сяўбу і на гэты час падсілкавана каліем 6163 гектары і 1379 гектараў — фосфарам. У бліжэйшы час, як толькі падспрыяе надвор’е, работы па ўнясенню мінеральных угнаенняў зноў распачнуцца. У першую чаргу апрацаваны будуць пасевы канюшыны.

Усё насенне збожжавых, прызначанае для веснавой сяўбы, даведзена да 100%-най кандыцыі. Для сортазмены і сортааднаўлення засталося толькі набыць элітнае насенне. Яго раёну выдзелена ў гэтым годзе 433 тоны і 230 тон з іх гаспадаркі ўжо атрымалі. Эліту рэалізоўваюць эксперыментальныя базы «Натальеўск» і «Жодзіна», а таксама Нясвіжская сорта-выпрабавальная станцыя. З надыходам цяпла гэты насенны матэрыял пройдзе абавязковую апрацоўку — так званую інкрустацыю.

Набываецца таксама і насенне шматгадовых траў. Гаспадаркі ААТ «Лядзенскі», КСУП «Ганута-Агра» і філіал «Новыя Зелянкі» дапрацоўвалі насенне канюшыны ў фермерскай гаспадарцы «Рачное», што на Бярэзіншчыне.

Віктар ПАРФІЯНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *