Яшчэ пяць дыпломаў атрымалі чэрвенскія школьнікі на абластных алімпіядах

Общество

Надзвычай удалым стаўся мінулы тыдзень для школьнікаў, якія прадстаўлялі Чэрвеньшчыну на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Скарбонка каманды нашага раёна папоўнілася адразу пяццю дыпломамі.

Па працоўнаму навучанню Дыплом першай ступені заваявала Юлія Панцялей, трэцяй ступені — Алёна Васільева. Абедзве — вучаніцы СШ №2 г.п.Смілавічы. Вучань гэтай жа ўстановы адукацыі Уладзіслаў Корсік атрымаў Дыплом трэцяй ступені па біялогіі. Яшчэ двума Дыпломамі трэцяй ступені ацэнены трывалыя веды па грамадазнаўству вучаніц СШ №4 г.Чэрвеня — Ірыны Немагаевай і Аляксандры Хартановіч.

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *