…I вось яны ўжо выкладчыкi

Молодежная политика

Калі мары збываюцца, задаволены ўсе. Святлана Дзімохіна (на здымку злева) і Вераніка Грышкевіч (на здымку справа) — таму што пасля паспяховага заканчэння Маладзечанскага музычнага вучылішча імя Агінскага сталі выкладчыкамі. Дырэктар Чэрвеньскай школы мастацтваў Васіль Васільевіч Капцелаў задаволены, што дружны і вопытны калектыў педагогаў папаўняецца таленавітымі, ініцыятыўнымі маладымі спецыялістамі. І вучні, якія з вялікай цікавасцю наведваюць урокі сімпатычных і ўважлівых настаўніц. Магчыма, для некаторых Святлана і Вераніка будуць прыкладам для іх далейшага творчага паімкнення. Хаця ў кожнага з маладых выкладчыкаў розныя напрамкі ў рабоце — Святлана Дзімохіна выкладае музычна-тэарэтычныя дысцыпліны, а Вераніка Грышкевіч вучыць  ігры на цымбалах, у іх шмат агульнага. Самае галоўнае — любяць музыку і дзяцей, умеюць знаходзіць паразуменне з юнымі дараваннямі, якіх стараюцца навучыць усяму, чым валодаюць самі. Дарэчы, дзяўчаты паспяхова працягваюць удасканальваць сваё прафесійнае майстэрства. Яны завочна вучацца ў вышэйшых навучальных музычных установах.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *