Зацверджана праграма аснашчэння тэхнікай

Аграрный сектор

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня падпісаў указ нумар 35 аб зацвярджэнні Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб’ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. Праграмай прадугледжваецца пастаўка ў 2011-2015 гадах вёсцы 10 980 трактароў (у тым ліку 3090 з магутнасцю рухавіка больш за 250 к.с.), 4400 грузавых аўтамабіляў рознага прызначэння, 7650 збожжаўборачных камбайнаў, 2056 кормаўборачных камбайнаў (з іх 1207 з магутнасцю рухавіка больш за 300 к.с.), 470 буракаўборачных камбайнаў, 2950 касілак, 3900 розных плугоў, 3900 камбінаваных глебаапрацоўча-пасяўных і 2700 глебаапрацоўчых агрэгатаў, 5400 машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў і 2380 машын для хімічнай аховы раслін і насення, а таксама іншай тэхнікі і абсталявання.                                                                               

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *