Свята для будучага салдата

Молодежная политика

Падчас наведвання вайсковай часці ў Мар”інай Горцы

Напярэдадні навагодніх святаў адбылося яшчэ адно. Для чэрвеньскіх хлопцаў, што днямі адпраўляюцца на службу ў армію, раённы ваенкамат разам з нашым аддзелам па справах моладзі райвыканкама ладзіў традыцыйны Дзень прызыўніка. Сёлета мы вырашылі правесці яго  ў Мар’інай Горцы, на тэрыторыі знакамітай пятай брыгады спецназа.

Юнакі пазнаёміліся з   бытам вайскоўцаў, пабывалі ў казармах. Найбольшую зацікаўленасць выклікала  стралковая зброя. Самыя сучасныя вінтоўкі, аўтаматы і карабіны можна было  патрымаць у руках, разгледзець …

Хлопцы пабылі на экскурсіі ў музеі баявой славы пятай брыгады. Шмат хто адсюль у свой час адправіўся ваяваць у Афганістан, некаторыя з іх загінулі. Пра гэта распавядае вялікая частка экспазіцыі музея, а таксама спецыяльны відэафільм пра спецназаўцаў-«афганцаў». Чэрвеньцы ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто загінуў, і ў памяць аб іх запалілі свечкі каля рытуальнай «сцяны маўчання» ў музеі.

Вялікі дзякуй за дапамогу ў арганізацыі паездкі дырэктару ПМК-8 Аляксандру ЯФІМЕНКУ, дырэктару аграрнага каледжа Мікалаю ЛЫСЯНКОВУ і галоўнаму інжынеру аграрнага каледжа Анатолю КОМЛАЧУ.

Аксана КАЧАНОВІЧ, загадчык аддзела па справах моладзі райвыканкама

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *