Прыпавесць з канверта чытача

Общество

Добры дзень, паважаная рэдакцыя!

Піша  вам Таня Ждановіч з Рэчак, бібліятэкар Лучскай бібліятэкі. Дасылаю прытчу, ці, мо правільна, прыпавесць. Занялася я з чытачамі бібліятэкі збіраннем іх нядаўна ў нашай мясцовасці. Амаль у кожнай гучыць  мараль чалавечая… А гэта ж вякамі складвалася. Які ў нас цудоўны люд!”

Даўгі нашы

Нейкі паніч меў доўг у цара — шматлікую суму грошай. Яго чакала рабства, калі не аддасць іх. І вось, паўшы долу, паніч доўга пераконваў цара, што ён аддасць доўг, хай той трошкі пачакае. Цар злітаваўся і дараваў яму ўсе.

Радасны паніч пабег па дарозе і сустрэў чалавека, які яму самому завінаваціўся. Схапіўшы яго, паніч закрычаў, што пасадзіць даўжніка ў турму. Як ні прасіўся небарака, як ні падаў ніц — паніч не злітаваўся. Пра гэта неўзабаве данеслі цару. Ён паклікаў паніча і пакараў таго. “Я ж цябе мілаваў, а чаму ж ты сябра свайго не дараваў?”

Дык вось і мы, людзі, жадаючы прасіць міласці ў Бога, павінны дараваць сваім бліжнім, якія звінаваціліся нейкім чынам перад намі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *