ПРЭЗІДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ 2010 ГОДА ДАКАЗАЛІ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ БЕЛАРУСІ

Общество

Аб гэтым заявіў журналістам галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін.

Ён таксама адзначыў, што пры ацэнцы праведзенай кампаніі неабходна працаваць з афіцыйнымі звесткамі, якія агучыў ЦВК і прызналі розныя міжнародныя наглядальнікі, у тым ліку місія СНД. Вадзім Гігін падкрэсліў, што вельмі сумна бачыць сітуацыю, калі людзі, у тым ліку прадстаўнікі кіраўніцтва замежных дзяржаў, апіраюцца на галаслоўную і нічым не пацверджаную інфармацыю. Такія звесткі нішто іншае, як элемент прапаганды.

Масавая несанкцыянаваная акцыя, якая прайшла ў Мінску 19 снежня 2010 года, была арганізавана намнога горш, чым аналагічныя «плошчы» 2001 і 2006 гадоў. Палітолаг нагадаў, што мінулыя выступленні былі бопьш масавыя і вынік  быў іншы. Так, у 2001 годзе пратэстуючым нават на час удалося захапіць будынак ДК прафсаюзаў. У 2006 годзе была зроблена спроба штурму ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Акрамя таго, некалькі дзён на Кастрычніцкай плошчы стаяў невялікі палатачны гарадок. Аналізуючы масавую несанкцыянаваную акцыю 19 снежня, Вадзім Гігін адзначыў, што гэта магла быць спроба дзяржаўнага перавароту. Апазіцыйныя лідары аб’явілі аб стварэнні «ўрада нацыянальнага выратавання», які нельга лічыць канстытуцыйным. «Сам гэты факт ставіць лідараў па-за законам», — падкрэсліу Вадзім Гігін і дадаў, што гэта магла быць таксама імітацыя перавароту для апраўдання перад замежнымі спонсарамі.

Гаворачы аб колькасці ўдзельнікаў, палітолаг адзначыў, што, хутчэй за ўсё, у час акцыі яна не была пастаяннай. Яна вар»іравалася ад 3-4 тысяч да 10-11 тысяч. Пры гэтым звесткі некаторых СМІ відавочна разыходзяцца з рэальнасцю: калі нямецкі часопіс «Шпігель» даў даволі аб’ектыўную ацэнку (10 тыс.), то некаторыя расійскія тэлеканалы яўна перабольшвалі, гаворачы пра 50 тыс. чалавек. У любым выпадку колькасць асоб, якія сабраліся на плошчы, зусім не сведчыць аб росце настрою пратэсту ў Беларусі.

Закранаючы тэму збівання журналістаў на плошчы 19 снежня, Вадзім Гігін заклікаў разбірацца асобна ў кожным канкрэтным выпадку, а не абвінавачваць у цэлым нейкі адзін бок.

Таксама Вадзім Гігін адзначыў, што ў Мінску пражываюць амаль 450 тыс. маладых людзей. Відавочна, што ў несанкцыянаваных акцыях удзельнічае далеёка не самая вялікая іх частка. Як адзначыў палітолаг, у нашым грамадстве 2/3 моладзі наогул апалітычныя. На яго думку, гэта нармальны паказчык. Калі палітызацыя ў маладзежным асяроддзі узрасце, гэта нездаровая прыкмета. У любым выпадку, на думку палітолага, беларуская апазіцыя пацярпела няўдачу яшчэ і таму, што не скарысталася магчымасцю добра падрыхтавацца да парламенцкіх выбараў 2012 года. Прэзідэнцкая кампанія давала такі шанц. У прыватнасці, апазіцыянерам можна было выкарьыстаць тых лідараў, якія мелі высокі статус кандыдатаў у Прэзідэнты. Замест гэтага ў Беларусі пачала адбывацца радыкалізацыя часткі апазіцыі. «Гэта праблема не толькі самой апазіцыі, але і ўсяго грамадства, і яе трэба вырашаць разам», — рэзюмаваў Вадзім Гігін.                                                                      

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *