Пісьмо месяца

Общество

Ім прызнаны ліст старшакласніцы Маргарыты БАБАЧОНАК з Хутара «Снег вяртае ў дзяцінства», надрукаваны напярэдадні Новага года. Гэта кранальная лірычная замалёўка пра зіму, дзіцячыя мары, дабрыню і чаканне чагосьці вельмі добрага на парозе дарослага жыцця. Маргарыта не «навічок» на старонках газеты: час ад часу яе невялічкія допісы альбо навіны пра поспехі хутарскай інтэлектуальнай каманды з’яўляюцца ў «Равесніку». Маргарыта творчы чалавек, любіць фатаграфаваць, «сядзець» у Інтэрнэце, у яе шмат сяброў. Спадзяёмся, што прадоўжыцца і сяброўства з газетай!

Па традыцыі аўтар лепшага пісьма месяца ўзнагароджваецца падпіскай на газету «Раённы веснік» на квартал.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *