ПАДЗЯКІ З ПАШТОВАГА КАНВЕРТА

Общество

І вось зноў на рэдакцыйным стале  ляжыць стос лістоў ад вас, нашы шаноўныя чытачы. У іх вы дзеліцеся сваімі радасцямі і клопатамі, віншуеце з навагоднімі святамі і выказваеце падзякі людзям, якія дапамагалі вам добрымі справамі або шчырым, спагадлівым словам. Асабліва шмат добрых слоў напісана ў адрас медыцынскіх работнікаў.

Вось  радкі з пісьма  Мікалая Граблюка з в. Грабёнка:

«Мне ужо за шэсцьдзесят гадоў, часта хварэю. Прыходзіцца звяртацца да ўрачоў. Заўсёды ўважліва ставіцца да мяне тэрапеўт Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Календа.  Ветлівая, уважлівая, клапатлівая, яна не толькі  дае слушныя прафесійныя парады, прызначае лячэнне,  але і сваім  словам, бы лечыць людзей.» 

Яшчэ адну падзяку  Ірыне Календа, а таксама  выконваючаму абавязкі загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Алегу Еліну выказвае ў сваім лісце жыхар в.Валевачы Леанід Пунцік, які быў вельмі расчулены ўвагай, праяўленай да яго менавіта гэтымі медыкамі. Ён віншуе іх з навагоднімі святамі і зычыць усяго толькі самага добрага і светлага.

Гіна Пятроўская з г. Чэрвеня пасылае шчырыя словы ўдзячнасці ўрачам Яўгену Сітчыхіну,  Зянону Дзянько, Таццяне Буза, медсястры Галіне Фядотавай, медработнікам хуткай дапамогі за іх чулыя, сардэчныя адносіны да хворых і зычыць ім моцнага здароўя, поспехаў у працы і Божай ласкі на працягу ўсяго жыцця.

«У нашай краме працуе вельмі душэўная і добрасумленная прадаўшчыца Таццяна Корзюк, — так пачынаецца ліст  Ядвігі Белай з в. Рэчкі. — Абслугоўвае ветліва, уважліва ставіцца да нашых просьбаў, заўсёды ў тэрмін выконвае заказы… У краме яна вырошчвае вазоны, у сезон высаджвае кветкі на прылеглай тэрыторыі.  І ўсё гэта робіць  з добрым настроем. Вось і цяпер да Новага года  цудоўна  ўпрыгожыла краму. Мы, вяскоўцы, дзякуем Таццяне за такія адносіны да нас, пакупнікоў, віншуем яе і сям»ю  з зімовымі святамі і жадаем, каб ёй заўсёды спрыяла ўдача, а поруч былі Вера, Надзея і Любоў!»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *