Новая тэхнiка набывае прапiску ў гаспадарках

Аграрный сектор

За мінулы год машынна-трактарны парк гаспадарак Чэрвеньшчыны папоўніўся 104 адзінкамі сельскагаспадарчай тэхнікі.

У прыватнасці, як распавёў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі Аляксандр Баброўскі, летась набыта 27 трактароў (у тым ліку 19 — энерганасычаных) і столькі ж прычапных механізмаў. Гэта абаротныя плугі, дыскі, пасяўныя агрэгаты, прычэпы.

Таксама гаспадаркі набылі для ўборкі зерневых і дапрацоўкі збожжа 18 камбайнаў КЗС-1218, зернеачышчальную машыну і зернесушыльны комплекс, а яшчэ — некалькі адзінак кормаўборачнай і бульбаўборачнай тэхнікі, пагрузчыкаў і аўтамашын.

Паводле слоў Аляксандра Баброўскага, сёлета плануецца прадоўжыць тэхнічнае пераўзбраенне машынна-трактарнага парку сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Ігар Адамовіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *