Навіны адукацыі

Общество

ВЕДЫ АДЗНАЧЫЛІ ДЫПЛОМАМ.

З 17 па 21 студзеня чацвёра школьнікаў Чэрвеньшчыны ўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па трох вучэбных прадметах. Добрыя веды па астраноміі прадэманстравала вучаніца СШ №1 г.п.Смілавічы Таццяна Корзун. Яна ўзнагароджана Дыпломам трэцяй ступені.

НАБЛІЗІЛІСЯ ДА П’ЕДЭСТАЛУ

У мінулую пятніцу зборная каманда старшакласнікаў устаноў адукацыі пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Хутарскай школы Анатоля Далгаполава прадстаўляла Чэрвеньшчыну на занальных абласных спаборніцтвах па зімоваму комплексу «Абаронца Айчыны», якія прайшлі ў Жодзіна. Нашы школьнікі ўшчыльную наблізіліся да п’едэсталу гонару, заняўшы чацвёртае месца.

ГАСПАДАРЫ СПАБОРНІЦТВАЎ — ТРОЙЧЫ ПЕРАМОЖЦЫ

У суботу на базе СШ №4 г.Чэрвеня адбыўся Дзень здароўя, удзел у якім узялі вучні гарадскіх школ і гімназіі. Яго праграма ўключала ў сябе спаборніцтвы па валейболу, міні-футболу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсу, настольнаму тэнісу і лыжную эстафету.

Ажно ў трох відах — валейболе, міні-футболе і лыжнай эстафеце — першынствавалі гаспадары. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі перамогу здабыла каманда СШ №3 г.Чэрвеня.

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *