НА ПЕРШЫМ МЕСЦЫ — «СУПЕРСТАРЗ»

Спорт

На працягу тыдня ў спартыўнай зале Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя праходзіла адкрытае першынство Чэрвеня па міні-футболу. Барацьбу за званне мацнейшых па кругавой сістэме вялі 8 калектываў.

Лёс пераможцы вырашыўся ў апошняй гульні спаборніцтваў, калі клуб аматараў футбола «Смілавічы», які выйграў усе папярэднія матчы, сустрэўся з чэрвеньскай камандай «Суперстарз», у якой было на два ачкі менш.

Саступаючы смілаўчанам па ходу гульні — 1:2, чэрвеньцы знайшлі ў сабе сілы не толькі параўнаць лік, але і пераканаўча перамагчы — 5:2. За пераможцаў гулялі Аляксандр Курыловіч, Дзяніс Трапашка, Сяргей Канцур, Дзмітрый Чысты, Сяргей Качановіч, Сяргей Сасункевіч, Віталь Манулік і Максім Вядзёрка.

У турніры таксама ўдзельнічалі дзве каманды ПМК-237 ( другая з іх заняла трэцяе месца),  СДЮШАР, будаўнічага ліцэя, «Ветэран» і «Энергетык».

На здымку: каманда «Суперстарз» — пераможца адкрытага першынства Чэрвеня па міні-футболу.

Фота Ігара АДАМОВІЧА.



1 комментарий по теме “НА ПЕРШЫМ МЕСЦЫ — «СУПЕРСТАРЗ»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *